Архив новостей © СШ №11 г.Пинска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2021

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы

21 ЛЮТАГА – ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

...Пагавары са мной на мове,

Забудзь на час пра «языкі».

Няхай гучаць ў кожным слове

І продкі нашы, і вякі!

 

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя – мілагучнасцю. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася ўнікальная мова. Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Наша мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі. Так, 19 лютага ў нашай школе адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

На свята спеўнага, звонкага, жывога, непаўторнага беларускага слова запрасіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Кенда Людміла Анатольеўна. Праз люстэрка жыцця беларускага народа вучні 8 «Б» класа трапілі на сустрэчу з беларускімі песнямі, прыказкамі, загадкамі, вершамі. І, канешне, праверылі свае веды, эрудыцыю ў конкурснай праграме «Знаўца роднага слова». Тры каманды «Валошка», «Гваздзік» і «Рамонак» спаборнічалі за тытул лепшага знаўца беларускай мовы.

Турнір знаўцаў роднай мовы «Таямніцы роднай мовы» прайшоў у 5 «Б» класе. Класны кіраўнік Русак Галіна Сцяпанаўна стварыла атмасферу своеасаблівага свята, змагла зацікавіць вучняў нашай народнай спадчынай праз знаёмства з шматлікімі загадкамі, прыказкамі, фразеалагізмамі. Выстава выказванняў беларускіх паэтаў пра родную мову выклікала вялікую зацікаўленнасць вучняў. Удзельнікі каманд былі актыўныя. Вучням былі прапанаваны цікавыя займальныя заданні па розных раздзелах мовазнаўства. Вучні паказалі высокі ўзровень сваіх ведаў. Конкурсы далі магчымасць праявіць сваю знаходлівасць, адчуць гонар за свой народ, сваю зямлю, за тое, што мы - беларусы.

На працягу дня працавалі тэматычныя пляцоўкі «Да роднай мовы крок зрабі»: «Мультмарафон па-беларуску!», «Скарбонка народнай мудрасці», «Мае любімыя беларускія словы». Педагог-арганізатар Сярэдзіч Таццяна Рыгораўна сумесна з членамі валанцёрскага атрада «Радуга добра» і навучэнцамі профільнай групы педагагічнай накіраваннасці правялі захапляльную квэст-гульню. Вучні 5-11-х класаў суадносілі фразеалагізмы з іх значэннямі, выступалі як перакладчыкі і раскрывалі этымалогію слоў праз прагляд мультфільмаў на беларускай мове. З беларускім героем Несцеркам вучні 3-4-х класаў пазнаёміліся праз прагляд мультсерыяла. 

У незвычайнай форме прайшла гульня-падарожжа «Моўныя скарбы» ў пачатковай школе. Спачатку быў праведзены інтэрактыў «Смак беларускай мовы», дзе вучні класіфікавала літары і знакі беларускай мовы, перакладалі ветлівыя словы з рускай мовы на беларускую, складалі віртуальную карту Беларусі. У канцы мерапрыемства дзеці выказалі словы ўдзячнасці папяровымі сардэчкамі, прымацаванымі на дошцы.

Для вучняў 4-х класаў была праведзена інтэлектуальная гульня «Знаўцы беларускай мовы». Настаўнікі Лашманава Галіна Аляксееўна і Тарасевіч Ірына Віктараўна арганізавалі каманднае спаборніцтва.

У акаўнце Instagram школы праходзіла акцыя «Незвычайныя беларускія словы».

У бібліятэцы была наладдана кніжная паліца «Мова народа – яго святыня».

Кожнаму чалавеку трэба ведаць родную мову, гісторыю, літаратуру, культуру. Гэта магчыма толькі праз сумесную дзейнасць настаўніка, вучня і бацькоў, накіраваную на захаванне роднай мовы.

 

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно