Архіў навін © УА
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.02.18

Міжнародны дзень роднай мовы

Як гэта было…

         Усім вядома, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для папулярызацыі беларускай мовы ў нашай школе ў 11 “Б”, 9 “А” і
9 “В” класах (настаўнік Вількоўская Ж.Л.) прайшлі незвычайныя ўрокі, прысвечаныя гэтаму святу. Вучні грунтоўна і сур’ёзна падрыхтавалі разнастайныя творчыя работы.

         Калажы, кластары, літаратурныя флэшмобы, уласныя вершы, прэзентацыі, відэаролікі – гэта далёка  не ўсе віды работ, прадэманстраваныя зацікаўленымі вучнямі. Крэатыўна падышлі да падрыхтоўкі юнакі 9 “В” класа, Асадчы Алег і Арнэ Уладзіслаў. Відэаролік-інтэрв’ю “Размаўляце з намі па-беларуску” нікога не пакінуў абыякавым.

         Выпускніцы 11 “Б” класа (профільная група) правялі акцыю “Абазнач сябе сімвалам Радзімы”. Блакітны пярсцёнак у выглядзе валошкі зіхацеў на далонях не толькі вучняў, але і некаторых настаўнікаў.

         Кульмінацыяй свята стаў конкурс выразнага чытання вершаў “Суквецце талентаў”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні з 5 па 11 клас. Працавала, як заўсёды, журы. У цёплай, сяброўскай атмасферы  гучала  “мілагучнае, ласкавае, як песня, слова”.  Былі падведзены вынікі, пераможцы атрымалі граматы.

         Размаўляйце з намі па-беларуску! Шануйце і паважайце роднае слова!

Шаламіцкая Ганна, вучаніца 11 “Б” класа

Глядзець фотасправаздачу

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова